четверг, 18 февраля 2016 г.

ЛЯШЧОНАК IЛЬЯ IГАРАВIЧ "ПАЙДУ Ў ПОЛЕ "




Пайду ў поле, сяду ў жыце 
Зайграю на дудзе 
А са мной прыйдзе дзяўчына 
Заспяваю шчыра 
Шмат доўгіх дзён цябе кахаю 
Нават слоў не маю 
Будзь мне мілая вернай жонкай 
Любай гаспадынькай 

Завядзем з табой гаспадарку 
Ўласную зямельку 
Будзем разам жывёл пільнаваці 
Багацце нажываці 
Народзім трох прыгожых сынкоў 
Магутных князёў 
Ды калі Бог дасць нам дазволак 
Некалькі мілых дочак 

Будзем жыць усе разам ў згодзе 
У роднай Прыродзе 
Будзем зямельку сваю бараніці 
Ворагаў лютых біці 
Будзем родзічаў да нас запрашаці 
Святы адзначаці 
Каб сябе ў гэтым свеце сбыці 
Шчасліва жыці-нетужыці 




Комментариев нет:

Отправить комментарий