понедельник, 15 февраля 2016 г.

ЛЯШЧОНАК IЛЬЯ IГАРАВIЧ "БЯСЦЭННЫ ДАР"
(текст для песни группы Ulfhednar)




Цячэ Зямлі крыніца,
Дай з цябе вады напіцца,
Стаіць чароўны Лес,
Казак дзіўных поўны ўвесь.

Чуе Дзядоў Зямля
Тупат майго каня,
Сонца Агонь святы
На маім мячы.

Колас расце ў полі
Нашай вольнай долі,
Край жыве ў кожным з нас
Шмат стагоддзяў часу праз.

Спевы дзяўчын на збожжы,
Відарыс Русі прыгожай
Белым колерам пакрыў
Бусел махам белых крыл.

Полымя гарыць ў небе,
Вее Вецер Жыцця зерне,
Гудзіць лясны абшар,
Бачу сёння Продкаў дар.

Скача конь на родным Краі,
Чую веды Родных з Наві,
Назаўжды застануся тут,
Бараніць каб Родны Кут!


Комментариев нет:

Отправить комментарий