понедельник, 22 февраля 2016 г.

ЛЯШЧОНАК IЛЬЯ IГАРАВIЧ "ВЕЛIЧ КРЫВI"

(текст для песни группы "Ulfhednar" )

Ветрам хуткім праносіцца Слава,
Вочы попелам слезячы;
Топчуць у бруд і Мову і Сэрца,
У багну ночы заводзячы.


Шмат гадоў Мы жылі ў Ладзе
З наваколлем, Родам заўжды,
Верылі ў Продкаў, Багоў і Айчыну,
Сумленне і Гонар вякамі няслі.


Сонцам паліў спякотным Дажбог,
Вялес Багацце нёс, Мудрасць вялікую,
Хмары цёмныя гнаў ветрам Стрыбог,
Святавід святлом бараніў Зямлю святую.


Нёс у Явь Праві Законы Сварог,
Лада – Чуласць, Прыгажосць жывую,
Ворагаў лютых біў маланкай Пярун,
Ярыла дараваў цеплыню Сонца светлую.


Народ пазабыў Радзімы імёны,
Губляе Бацькоў бясцэнны той дар,
Даруе іншародцам родныя прасторы,
Чужынцаў прымае вучэнняў цяжар.



Засталіся жыць Багоў нашых абразы,
Дзядоў навучанні, Бацькоў карані;
Жывуць яны ў нас, цякуць нашай Крывёю,
У блакітную Сваргу, што нас павялі.

 

2005 г.

Комментариев нет:

Отправить комментарий