понедельник, 15 февраля 2016 г.

ЛЯШЧОНАК IЛЬЯ IГАРАВIЧ "ВОЎЧЫ ГОЛАД"
(текст для песни группы Ulfhednar)


Люты холад прыйшоў у нашы краі,
Непрабудным сном сьпяць волкія землі,
Скаваў мароз рэкі, азёры ў лёд,
У полі пануе завеі прыгнёт.



Галіна хруснула ў цёмным гушчары,
Ваўчыная зграя шукае ахвяру,
Голад нязносны вядзе тых зьвяроў,
Крок у крок ідуць сем дзікіх галоў.






Ледзь чутна крочаць па засьнежаных сьцежках,
Раптам - крокі жывёл ў цёмным узеску,
Разам спыніліся, трываючы голад,
Паўколам рушылі цераз жорсткі холад.




   
Бязгучна прайшлі каля старага рва,
Вось і яна - ласёў чарада,
Маланкай узьняліся, акружыўшы той статак -
Старога лася злавілі ў пастку.


Пайшоў на ваўка рагамі той зьвер -
Адчуў болю моц праз раптоўны гнеў,
Кроў палілася - атачылі ваўкі -
Упаў і застыг на халоднай зямлі.


Гоніць вецер чорныя хмары,
Замятае стужа ірваныя раны,
Белы сьнег ужо пакрыў усе навокал шляхі -
Жывёлы тырчаць са сьнегу рагі.


Усё жывое замерла, пачуўшы выцьцё -
Не варухнецца сьцябліна суровым быцьцём,
Не грэе паветра крыві цяпло -
Не ўстане, не пойдзе лось той ужо.

Комментариев нет:

Отправить комментарий