понедельник, 15 февраля 2016 г.

ЛЯШЧОНАК IЛЬЯ IГАРАВIЧ "БАЦЬКАЎШЧЫНА"
(текст для песни группы Ulfhednar)


Чорнае неба ўдалечыні,
Бязмежна цягнуцца азёры,
Векавыя шумяць лясы,
Бялёсыя стаяць бярозы.

Гоман чуваць птушыны у пушчы,
Постаць зуброва ў гушчары,
Палёт бусла над роднай нівай
У гонар Зямлі Белай Русі.


Нашай колькі гадоў БелаРусі,
Што жыве ў дрыгве і глушы,
Памятаюць толькі бары і палессі,
Тоячы веды Славянскай Зямлі.


Магутны Дуб, які бачыў на свеце
Шмат баёў і пакут Праайцоў,
Так і сёння стаіць каля рэчкі,
Па-ранейшаму вабіць сыноў.


Скрозь галіны дзіўнага Дуба
Вяртаюся я ўдалеч вякоў,
Чую трэсканне вогнішча ў Пушчы,
Гутарку вояў, што вярнуліся зноў.

Таямніцу зімовага лесу
Адчуваю пры Ветаху,
На кані белым Воін скача,
Годнасць несячы ў будучыню.

Вось ляціць па-над краем вялікім
Гордая постаць з мячом ў руцэ,
Уецца Сцяг старадаўняй Веры
Адраджэння Славянскай Зямлі.

Веліч сапраўдная загінуўшых Продкаў
І Багоў нашай Белай Русі
Адчуваецца лесам бязмежным,
Вяртаючыся зноў у нашы вякі.

Бачу Лес, забыты народам,
Валуноў раскіданы абраз,
Гонар страчаны Белай Радзімы
І Дзядоў сваіх родных наказ.

Гоман птушак у цямнеючай пушчы,
Сонца промень скрозь вецце дубоў,
Ганарліва Сцяг уецца ў небе,
Абуджае Айчыны сыноў.

2004 г.

Лещёнок Илья Игоревич
https://vk.com/id335328870

Комментариев нет:

Отправить комментарий