пятница, 19 февраля 2016 г.

ЛЯШЧОНАК IЛЬЯ IГАРАВIЧ "СТАРАЖЫТНЫЯ БАГI"

(текст для песни группы "Ulfhednar" )



Ноччу Срэбнае Возера Старажытных Багоў як люстра. Здані Продкаў мігацяць у шэрым панурым Лесе. Зоркі ззяюць ярка, велічна гучыць вой ваўкоў. Лесавік затаіўся ў дупле векавечнага Дуба і сочыць за прывідамі з Наві. Яга пайшла збіраць зёлкі па ўзлесках. Гаюн спыніўся, пачуўшы небяспеку. Дабрахочы адпачывае каля бярозы. Гаёўкі зноў збеглі ад свайго дзеда. Вадзянік чакае ахвяру пад берагам.
Але хутка ўжо Зара-Зарніца прагоніць цьмяны Ветах, воўкі скончуць выць, здані сціхнуць, і Залатое Сонца ўзыйдзе над Срэбным Возерам, Лес ажыве, зазвіняць птушыныя трэлі.


Зараз я стаю на Свяшчэннай Зямлі і крычу: “Калі ласка, Багі Лесу і Вады, Слаўныя Багі нашага Краю, акажыцеся не ваўком-зверам, не воранам-птушкаю, не дрэвам іглістым, а такімі, як я сам, перадайце мне свае веды, моц – Сілу, вартую Звышчалавека, каб зведаць багацце Сусвету!”.
І я веру ў тое, што цені ператворацца ў абліччы, і я зведаю ўсe таямніцы Жыцця ад Вас, Сапраўдныя Старажытныя Багі, што далі мне маё Жыццё.


2005 г.

Комментариев нет:

Отправить комментарий